01.11.2016
Аляксандр Лукашэнка і Спадчынны прынц Абу-Дабі падвялі вынікі сумесных дамоўленасцяў у галіне інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.
Беларусь і Аб"яднаныя Арабскія Эміраты абмяркуюць сёння праект транспартна-лагістычнага хаба ў Дубаі. Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы са Спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Бакі абмеркавалі стратэгічнае інвеставанне і сумесныя праекты. Кропкі росту - лагістыка, геолагаразведка, IT і асваенне космасу. У прыватнасці, Беларусь будзе ўдзельнічаць у аэракасмічнай праграме Эміратаў. У Абу-Дабі называюць Еўразію прыярытэтным рэгіёнам. Пляцоўку для прасоўвання блізкаўсходніх тавараў створаць у Беларусі. Буйны лагістычны цэнтр з"явіцца пад Оршай.
Падзяліцца:

Вверх