25.10.2016
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Намібіі падпісалі сумеснае камюніке, у якім адлюстраваныя кірункі супрацоўніцтва на найбліжэйшую перспектыву. У прыватнасці, дасягнуты дамоўленасці актывізаваць узаемадзеянне ў горназдабываючай сферы, сельскай гаспадарцы, у сферах інвестыцый, высокіх тэхналогій, адукацыі і турызму. Намібія мае намер усяляк дапамагаць прасоўванню беларускіх тавараў і тэхнікі на свой рынак, а таксама стварэнню сумесных прадпрыемстваў па выпуску беларускай сельгастэхнікі. Знешнепалітычныя ведамствы дамовіліся максімальна садзейнічаць кантактам паміж гандлёва-прамысловымі палатамі і бізнес-коламі дзвюх краін.
Падзяліцца:

Вверх