24.11.2016
У МЗС Беларусі пацвердзілі гатоўнасць прыняць сустрэчу міністраў замежных спраў "нармандскай чацвёркі" ў Мінску. Арганізацыя перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне - адзін з прыярытэтаў.
Мінск рэгулярна прымае пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы. Сустрэчу ў "нармандскім фармаце" напярэдадні анансавалі кіраўнікі МЗС Украіны і Германіі. Яна можа адбыцца яшчэ да канца лістапада. Аднак афіцыйнага пацвярджэння правядзення сустрэчы пакуль не паступала.
Падзяліцца:

Вверх