02.10.2015
Выбары ў Беларусі павінны прайсці крайне дэмакратычна, мірна і на высокім арганізацыйным узроўні. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, якая была прысвечана сённяшняй сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне. Кіраўнік дзяржавы даручыў максімальна мабілізавацца ўсім, хто нясе адказнасць за арганізацыю і правядзенне выбарчай кампаніі, каб яна прайшла бездакорна. Таксама Прэзідэнт запатрабаваў гарантаваць высокі ўзровень грамадскай бяспекі.Цяперашняя выбарчая кампанія праходзіць на няпростым эканамічным фоне. Тым не менш прэм"ер Андрэй Кабякоў далажыў, што азначылася пазітыўная дынаміка. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: меры па забеспячэнні эканамічнай стабільнасці не павінны негатыўна адбівацца на людзях.
Падзяліцца:

Вверх