10.11.2016
Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад Адміністрацыі Прэзідэнта больш эфектыўнай працы з кадрамі і новых ідэй. Пра гэта Прэзідэнт заявіў сёння, прымаючы з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандра Косінца. Акрамя гэтага, на сустрэчы разглядалася планаванне дзейнасці Кіраўніка дзяржавы, у тым ліку ў сферах кадравай палітыкі, пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, нацыянальнай бяспекі, міжнароднай дзейнасці. Адной з тэм даклада Прэзідэнту кіраўніка яго Адміністрацыі стала аптымізацыя дзяржапарата. Была разгледжана таксама рэалізацыя даручэнняў, якія Прэзідэнт даваў раней. У прыватнасці, развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і будаўніцтва шэрагу важных аб"ектаў у Мінску.
Падзяліцца:

Вверх