25.10.2016
Аляксандр Лукашэнка лічыць важным развіццё адносін з Заходняй Еўропай. Гэта Прэзідэнт заявіў пры назначэнні новых кіраўнікоў дыпмісій. Так, паслом Беларусі ў Германіі стаў Дзяніс Сідарэнка, а пасольства ў Румыніі ўзначаліць Андрэй Грынкевіч. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў важнасць таго, каб пасольствы і МЗС у цэлым не проста прадстаўлялі краіну за мяжой, а спрыялі развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі.Кадравыя змяненні закранулі сферу адукацыі. Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новага рэктара ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. ВНУ будзе кіраваць Андрэй Кулажанка. Іван Палявода ўзгоднены на пасаду начальніка Універсітэта грамадзянскай абароны МНС рэспублікі. Прэзідэнтам узгоднена і прызначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады.
Падзяліцца:

Вверх