27.10.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба павышаць ролю і пашыраць кірункі супрацоўніцтва ЕЭК ААН. Такі пункт погляду Кіраўнік дзяржавы выказаў сёння на сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ААН - выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Крысціянам Фрыісам Бахам. Што тычыцца дзейнасці Еўрапейскай эканамічнай камісіі, у працы якой удзельнічаюць больш за 50 дзяржаў, беларускі лідар падкрэсліў, што праекты і даследаванні ў шматлікіх абласцях, перш за ўсё ў эканоміцы, экалогіі, інавацыях, сферы транспарту, будаўніцтве, сацыяльнай сферы, прыватна-дзяржаўным партнёрстве ўносяць вялікі ўклад у развіццё нацыянальных праграм па адпаведных кірунках. Таксама Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тэму прыродаахоўнай дзейнасці.
Падзяліцца:

Вверх