Аляксандр Лукашэнка ўдзячны Славакіі за нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС
25.11.2016
У Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца прэм"ер-міністр Славакіі. З высокім госцем сустрэўся Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку за нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС. Асаблівая ўвага ў двухбаковых адносінах - рэалізацыі сумесных праектаў. Пры роўных умовах Беларусь будзе аддаваць прыярытэт славацкаму бізнесу, - запэўніў беларускі лідар. У Беларусі працуюць амаль тры дзясяткі кампаній з удзелам славацкага капіталу. Асноўныя сферы супрацоўніцтва - энергетыка, машынабудаванне, фармацэўтыка.
Падзяліцца:

Вверх