06.10.2016
Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан. На сустрэчы з прэзідэнтам гэтай краіны Мамнунам Хусейнам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што эканамічныя адносіны з Пакістанам абавязкова выйдуць на ўзровень палітычных. Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы сустрэўся і з прэм"ер-міністрам гэтай краіны. Зносіны прайшлі ў вузкім і пашыраным складзе. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Мінск і Ісламабад плануюць выходзіць на цесную кааперацыю з трэцімі краінамі. Бакі абмеркавалі і магчымасці стварэння сумесных прадпрыемстваў у харчовай сферы. Падпісаны шэраг міжнародных дакументаў у сферах гандлю, навукі, транспарту, адукацыі. У Ісламабадзе пачаў працаваць Беларуска-пакістанскі бізнес-форум. На адкрыцці Аляксандр Лукашэнка адзначыў: Беларусь можа стаць для Пакістана інвестыцыйным акном у Еўропу.
Падзяліцца:

Вверх