01.12.2016
Прэзідэнт Беларусі прыняў пасла Азербайджана ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі.
Паміж Беларуссю і Азербайджанам устаноўлены моцныя, фундаментальныя адносіны. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі. Амаль 6 гадоў працы Ісфандыяра Вагабзадэ ў нашай краіне адзначаны сур"ёзным ростам узаемнага гандлю. У 2011 дзякуючы прамым пастаўкам нафты на беларускія НПЗ тавараабарот упершыню перавысіў 1 мільярд долараў. Пашырэла прадстаўніцтва беларускіх экспарцёраў у Азербайджане. Зараз мэта - вывесці тавараабарот на адзнаку 700 мільёнаў долараў. Прыярытэты і канкрэтныя праекты на найбліжэйшыя гады вызначаны ў рамках нядаўняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Баку.
Падзяліцца:

Вверх