01.12.2016
Паміж Беларуссю і Азербайджанам устанавіліся моцныя, фундаментальныя адносіны. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі. Амаль 6 гадоў працы Ісфандыяра Вагабзадэ ў нашай краіне адзначаныя сур"ёзным ростам узаемнага гандлю. Так, у 2011 дзякуючы прамым пастаўкам нафты на беларускія НПЗ тавараабарот упершыню перавысіў 1 мільярд долараў. Пашырэла прадстаўніцтва беларускіх экспарцёраў у Азербайджане. Сёння гэта 5 уласных кампаній і 32 дылеры. Зараз мэта - вывесці тавараабарот на 700 мільёнаў долараў. Прыярытэты і пэўныя праекты на наступныя гады вызначыліся ў рамках нядаўняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Баку.
Падзяліцца:

Вверх