13.12.2016
Беларуская эканоміка - адна з самых адкрытых у свеце. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння вярыцельных грамат пасламі замежных краін. Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што дыпламаты зоймуць актыўную пазіцыю па пашырэнні практычных сувязяў нашых дзяржаў. Развіццё атрымае і міжпарламенцкі дыялог. Адна з задач новага складу Нацыянальнага сходу - развіццё міжнароднай прававой базы для ўзаемадзеяння. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: Беларусь бачыць перспектывы пашырэння супрацоўніцтва як з краінамі Еўрасаюза, "Далёкай дугі", так і Афрыканскім кантынентам. У прыярытэце нязменна застаецца шматпалярная і міралюбная палітыка.
Падзяліцца:

Вверх