21.11.2016
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з дэлегацыяй камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь усё больш успрымаецца як полюс стабільнасці ў рэгіёне. Беларускі лідар прапанаваў запусціць міратворчы мінскі працэс для ўрэгулявання адносін паміж Усходам і Захадам на ўзор хельсінскага працэсу. "Неабходна пачаць асэнсаванне новых правіл міжнародных адносін, заснаваных на шматпалярнасці і павазе інтарэсаў адно аднаго", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх