03.11.2016
3 і 4 лістапада Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні эмірацкага боку гасцюе ў спадчыннага прынца Абу-Дабі, намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна. Плануецца, што ў суботу адбудзецца заключная сустрэча Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам ААЭ, на якой будуць падведзены першыя вынікі візіту і абмеркаваныя канкрэтныя сумесныя праекты, распрацоўкай якіх бакі займаліся гэтымі днямі. Аляксандр Лукашэнка падчас наведванняў краін Блізкаўсходняга рэгіёна здзейсніў афіцыйны візіт у Дзяржаву Катар і рабочы візіт у ААЭ.
Падзяліцца:

Вверх