12.10.2016
У Мінску на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме прэзентуюць апошнія распрацоўкі для энергасістэмы краіны.
Жыллёвы фонд Беларусі плануецца больш актыўна абсталёўваць індывідуальнымі лічыльнікамі цеплавой энергіі. А таксама ўвесці абавязковыя разлікі па гэтых прыборах у тых дамах, дзе яны ўжо ўсталяваныя. Такія нормы закладзеныя ў праекце праграмы будаўніцтва энергаэфектыўнага жылля ў нашай краіне. Плануецца, што яны пачнуць дзейнічаць з пачатку новага года. Жыхары самі змогуць прасачыць расходы цяпла па лічыльніку, што зробіць таннейшай аплату за ацяпленне ў сярэднім на 10%.
Апошнія распрацоўкі для энергасістэмы краіны дэманструюцца на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме ў Мінску. У тым ліку рэалізацыя праекта Беларускай АЭС, які напярэдадні атрымаў самыя высокія ацэнкі экспертаў МАГАТЭ.
Падзяліцца:

Вверх