27.10.2016
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе сёння ў Мінску. Плануецца разгледзець ключавыя інтэграцыйныя пытанні. У прыватнасці, праект новага Мытнага кодэкса ЕАЭС, праект бюджэту саюза на наступны год, ход працы па міжнароднай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі, асобныя аспекты гандлёвай палітыкі. А заўтра ў Мінску сустрэнуцца кіраўнікі ўрадаў краін СНД. На парадку дня - ключавыя пытанні ў дзейнасці Садружнасці і, у прыватнасці, ход рэалізацыі дамовы аб зоне свабоднага гандлю.
Падзяліцца:

Вверх