04.11.2016
Сёння ўступіла ў сілу Парыжскае кліматычнае пагадненне. Яго мэта - стрымліваць павышэнне тэмпературы паветра на планеце да канца стагоддзя ў межах двух градусаў па Цэльсіі. Дакумент зацвердзілі 72 краіны, у тым ліку ЗША і Кітай, на долю якіх прыпадае больш за траціну сусветных выкідаў парніковых газаў. Беларусь адной з першых уручыла генсакратару ААН дакументы аб далучэнні да Парыжскага пагаднення. Наша краіна абавяжацца да 2030-га знізіць аб"ём выкідаў парніковых газаў на 28% у параўнанні з 1990 годам. Таксама Беларусь мае намер павялічваць плошчу лясоў і аднаўляць балоты. Усё гэта будзе спрыяць развіццю так званай "зялёнай эканомікі".
Падзяліцца:

Вверх