14.11.2016
У Беларусі стартуе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва. Ён аб"яднае найлепшыя ідэі для бізнесу. Асноўная тэматыка сёлета - інавацыі. Удзельнікі мерапрыемстваў падзеляцца вопытам паспяховага вядзення бізнесу, абмяркуюць стварэнне супольнасці бізнес-анёлаў. Таксама будзе прапанаваная новая лінейка крэдытных прадуктаў, пройдуць стартап-канферэнцыі, мабільныя лабараторыі прадпрымальніцтва, майстар-класы. Запланаваны выступленні міжнародных спікераў з ЗША, Ізраіля, Эстоніі і Расіі. Беларусь далучылася да Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў 2011 годзе і стала 137-ай краінай-удзельніцай найбуйнейшай прадпрымальніцкай ініцыятывы ў свеце.
Падзяліцца:

Вверх