16.11.2016
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе сёння ў Маскве. У ім возьмуць удзел прэм"ер-міністры краін - членаў аб"яднання. Галоўная тэма - праект Мытнага кодэкса ЕАЭС, які плануецца падпісаць прэзідэнтамі краін Саюза ў снежні. Пакуль застаюцца няўзгодненымі пяць пытанняў, што датычацца ў асноўным дзейнасці свабодных эканамічных зон. Таксама будуць абмеркаваныя пытанні рэгулявання адзінага рынку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў.
Падзяліцца:

Вверх