11.11.2016
Чакаецца падпісанне пакета важных дакументаў аб супрацоўніцтве.
Сёння ж з удзелам прэзідэнтаў у Мінску пройдзе беларуска-турэцкі бізнес-форум, у рамках якога будуць разгледжаныя перспектыўныя кірункі развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Разам з Рэджэпам Эрдаганам у Беларусь прыбылі каля 200 бізнесменаў. Наша краіна разлічвае на стварэнне ў Турцыі вытворчасцяў тэхнікі МТЗ і "Амкадора" і гатовая даць турэцкім кампаніям выгадныя пляцоўкі на тэрыторыі свабодных эканамічных зон і індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Па выніках сустрэч чакаецца падпісанне пакета важных дакументаў аб супрацоўніцтве.
Падзяліцца:

Вверх