26.10.2016
Сёння ў Мінску адкрываецца міжнародная канферэнцыя па эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівым развіцці. Удзел у ёй прымуць дыпламаты, парламентарыі, прадстаўнікі інтэграцыйных структур і міжнародных арганізацый з рэгіёнаў ЕЭК ААН. На парадку дня - новыя кірункі супрацоўніцтва і будучыня інтэграцыйных аб"яднанняў у рэгіёне ЕЭК ААН да 2030 года. У прыватнасці, удзельнікі абмяркуюць пытанні гандлю і стандартаў, транспарту і інфраструктуры, энергетыкі і зялёнай эканомікі, інвестыцый і інавацый.
Прывітанне ўдзельнікам форуму накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх