24.10.2016
Бізнесмены Беларусі і Польшчы маюць намер рэалізаваць 10 новых праектаў.
Сёння ў Мінску прайшоў Беларуска-польскі эканамічны форум "Добрасуседства". Падпісаны пакет новых пагадненняў. Да запуску гатовыя 10 сумесных праектаў. Польскія бізнесмены маюць намер удзельнічаць у стварэнні ветрапарку і гандлёвага цэнтра ў Гродзенскай вобласці, а таксама тэніснага цэнтра ў Мінску. У Віцебскай вобласці найбольшая цікавасць да развіцця інфраструктуры. У форуме прынялі ўдзел каля 500 бізнесменаў. Гэта самыя маштабныя перамовы ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва. Па выніках намецілі ў найбліжэйшыя 2-3 гады давесці тавараабарот да 4 мільярдаў долараў.
Падзяліцца:

Вверх