13.10.2016
Сёння ў Мінску пройдзе пасяджэнне беларуска-германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях. Абмяркуюць экспартна-крэдытнае страхаванне і прамысловую кааперацыю. Акрамя таго плануецца разгледзіць пытанні развіцця супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, лагістыкі і транспарту, прамысловай кааперацыі, а таксама прафесійнай адукацыі. Германія - адзін з асноўных гандлёвых партнёраў нашай краіны ў Заходняй Еўропе. Летась тавараабарот з Мінскам ацэньваўся амаль у 2,5 мільярды долараў. У Беларусі зарэгістравана больш за 300 кампаній з удзелам нямецкага капіталу.
Падзяліцца:

Вверх