13.10.2016
У Мінску праходзіць пасяджэнне беларуска-германскай працоўнай групы па гандлі і інвестыцыях. Паводле слоў намесніка міністра замежных спраў Яўгена Шастакова, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Германіі можна вывесці на якасна новы ўзровень. Беларусь адкрытая для далейшага супрацоўніцтва і дыялогу з ФРГ па ўсіх кірунках. Любыя прапановы германскага боку, нацэленыя на ўмацаванне адносін, будуць улічаныя. Падчас пасяджэння разглядаюцца пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах экспартна-крэдытнага страхавання, прамысловай кааперацыі, энергетыкі, лагістыкі і транспарту, а таксама прафесійнай адукацыі.
Падзяліцца:

Вверх