26.10.2016
Абмяркоўваецца ўзаемадзеянне ў сферах гандлю, транспарту, энергетыкі, зялёнай эканомікі і інавацый.

У Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя па эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівым развіцці. Удзельнікі форуму прапрацоўваюць важныя пытанні ў рэгіёне ЕЭК ААН.
Прадстаўнікі краін-удзельніц падкрэсліваюць важную ролю Беларусі ў рэгіёне, у тым ліку ў фарміраванні "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху", намаганні па спрашчэнні транзіту і скразнога патоку транспарту цераз мяжу двух найбуйнейшых інтэграцыйных аб"яднанняў - ЕС і ЕАЭС.
Адна з задач, якая стаіць перад ЕЭК ААН, - аднаўленне супрацоўніцтва Захаду з ЕАЭС. На канферэнцыі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў сферах гандлю, транспарту, энергетыкі, зялёнай эканомікі і інавацый.
Падзяліцца:

Вверх