27.10.2016
У Мінску праходзіць канферэнцыя "Мінскі дыялог". Спікеры ЕАЭС, Еўрапейскага саюза і ААН абмяркоўваюць агульнаеўрапейскую інтэграцыю. Ключавыя тэмы - развіццё кааперацыйных сувязяў у інтарэсах людзей, бізнесу і ўрадаў. На думку намміністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова, у Еўразійскага эканамічнага саюза і ЕС шмат пунктаў судакранання не толькі ў традыцыйнай эканамічнай сферы, але і ў энергетыцы, экалогіі, барацьбе з нелегальнай міграцыяй і трансмежнай злачыннасцю. Экспертная ініцыятыва "Мінскі дыялог" пачала працу паўтара года таму. Гэта няўрадавы форум па тэматыцы міжнародных адносін і бяспекі на еўрапейскай тэрыторыі.
Падзяліцца:

Вверх