04.11.2016
У Мінску працягвае работу чацвёрты Кастрычніцкі эканамічны форум. Эксперты з некалькіх краін абмяркоўваюць устойлівае развіццё Беларусі ў кантэксце развіцця глабальнай эканомікі. Асноўныя тэмы сённяшніх дыскусій - рэформа дзяржпрадпрыемстваў, развіццё фондавага і фінансавага рынкаў, а таксама рынку працы. Удзельнікі змогуць не толькі азнаёміцца з паспяховым вопытам іншых краін, такіх як Кітай, Расія, Польшча, але і абмеркаваць шляхі рэалізацыі праектаў з улікам спецыфікі развіцця нашай краіны.
Падзяліцца:

Вверх