04.10.2016
У Мінску сёння стартуе Беларускі транспартны тыдзень. Удзел у ім прымаюць дэлегацыі з 11-ці краін, у тым ліку з Аўстрыі, Францыі, Германіі і Кітая. Айчынныя і замежныя эксперты прапануюць апошнія тэхналагічныя рашэнні ў галіне транспарту і лагістыкі. Таксама ў рамках форуму пройдуць Беларускі транспартна-лагістычны кангрэс і Міжнародная спецыялізаваная выстава. Свае стэнды падрыхтавалі каля 70-ці арганізацый з дзевяці краін.
Падзяліцца:

Вверх