03.10.2016
У Кішынёве праходзіць маштабны беларуска-малдаўскі бізнес-форум.Як заявіў на цырымоніі адкрыцця прэм"ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў, двухбаковае партнёрства выходзіць на новы ўзровень. Нягледзячы на няпростую макраэканамічную сітуацыю, тавараабарот вырас на 10% і склаў амаль $150 млн. У Малдове расце попыт на беларускія трактары, тралейбусы, нафтахімію, лекі. У нас запатрабаваная малдаўская садавінагародніная і вінаробная прадукцыя.
Падзяліцца:

Вверх