02.11.2016
Новая транспартная развязка з"явіцца ў Брэсце да 2019 года. Гэта дазволіць разгрузіць патокі, ліквідаваць чэргі на чыгуначных пераездах і пусціць грузавікі ў абход горада. У рэгіёне рэалізуецца дзяржаўны праект "Заходні абход". Першы этап практычна завершаны - ідуць работы па добраўпарадкаванні. У перспектыве магістраль злучыць два пункты пропуску - "Варшаўскі мост" і "Казловічы", а таксама аўтадарогі Р17 Брэст - мяжа Украіны і М1 Брэст - Мінск - мяжа Расіі.
Падзяліцца:

Вверх