29.09.2016
Еўрапейскі саюз акажа садзейнічанне Беларусі ў прыцягненні замежнага капіталу. У Беларусі будзе падрыхтавана дарожная карта па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату. У яе будуць уключаны прапановы як замежных інвестараў, так і прыватнага бізнесу. Гэты дакумент можа выкарыстоўвацца ўрадам для карэкціроўкі эканамічнай палітыкі. Канчаткова ён будзе падрыхтаваны пасля завяршэння найбуйнейшага беларускага форуму, які праходзіць у Мінску. Падчас яго прадстаўнік Еўракамісіі заявіў: садзейнічанне Беларусі ў прыцягненні замежнага капіталу акажа Еўрапейскі саюз. ЕС вітае крокі ўрада Беларусі па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату.
Падзяліцца:

Вверх