31.10.2016
Беларусь і ААЭ пераходзяць да стратэгічнага інвеставання і сумесных праектаў у лагістыцы, геалагічнай разведцы, высокіх тэхналогіях і нават космасе.
У Абу-Дабі прайшлі перамовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Спадчынным прынцам, намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Бакі падрабязна абмеркавалі міжнародны парадак дня. У Абу-Дабі разглядаюць Еўразію ў якасці прыярытэтнага рэгіёна. У сваю чаргу Беларусь робіць стаўку на Эміраты, як на плацдарм у рэгіёне Персідскага заліва. Таксама прадметна разглядаліся эканамічныя пытанні. Ад гандлю дзяржавы пераходзяць да стратэгічнага інвеставання і сумесных праектаў у лагістыцы, геалагічнай разведцы, высокіх тэхналогіях і нават космасе. У прыватнасці, Беларусь будзе ўдзельнічаць у аэракасмічнай праграме Арабскіх Эміратаў.
Падзяліцца:

Вверх