05.10.2016
Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і В"етнамам увайшло ў сілу сёння. Гэта датычыцца першым чынам узаемнай адмены гандлёвых пошлін. Сярэдні арыфметычны ўзровень в"етнамскіх мытных пошлін для тавараў краін ЕАЭС будзе зніжацца з 10% да 1%. Паводле звестак ЕЭК, такая мера можа прывесці да росту экспарту тавараў ЕАЭС у В"етнам. Адначасова прагназуецца і рост імпарту з В"етнама. Мытныя пошліны будуць захаваныя толькі на найболей адчувальныя катэгорыі тавараў, сярод якіх віды мяса, малако, гарбата, кава, цукар, самалёты і машыны.
Падзяліцца:

Вверх