11.11.2016
У Мінску пачынаецца беларуска-турэцкі бізнес-форум. Разам з Рэджэпам Эрдаганам у Беларусь прыбылі прадстаўнікі турэцкіх дзелавых колаў. Усяго каля 200 бізнесменаў. Будуць разгледжаныя перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. А менавіта: рэалізацыя сумесных праектаў у прамысловасці, гандлі і будаўніцтве. Таксама Беларусь гатовая выдзеліць турэцкім кампаніям выгадныя пляцоўкі на тэрыторыі свабодных эканамічных зон і індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Тавараабарот паміж краінамі летась склаў амаль 630 мільёнаў долараў, але Мінск і Анкара маюць намер павялічыць гэтую лічбу.
Падзяліцца:

Вверх