05.10.2015
Беларусь працягвае ўмацоўваць кантакты з рэгіёнамі Расіі. Сёння з рабочым візітам у Мінску знаходзіцца дэлегацыя Сахалінскай вобласці. Яе ўзначальвае губернатар Алег Кажамяка. Перш за ўсё дэлегаты ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
На сёння ў гасцей запланаваная сустрэча ва ўрадзе і наведванне прамысловых прадпрыемстваў сталіцы. Дэлегацыя Сахалінскай вобласці пабывае на "Амкадоры" і МАЗе. Узаемны тавараабарот склаў два мільёны долараў.
Падзяліцца:

Вверх