05.10.2016
Дасягненні і кірункі развіцця транспартнай галіны абмяркоўваюць у Мінску. У цэнтры ўвагі - стан і перспектывы развіцця пасажырскіх і грузавых перавозак, актуальныя пытанні развіцця лагістычнай сістэмы, гарантавання бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту. Ужо падпісана некалькі дакументаў аб супрацоўніцтве. Так, Беларуская і Літоўская чыгункі будуць развіваць перавозкі грузаў, выкарыстоўваць транспартна-лагістычны патэнцыял магістраляў дзвюх краін. Дасягнута дамоўленасць з польскім бокам аб супрацоўніцтве ў галіне аднаўлення воднага шляху на ўчастку Днепр - Вісла. Усяго ў Беларускім транспартным тыдні ўдзельнічаюць прадстаўнікі больш як 70 кампаній з 11 краін.
Падзяліцца:

Вверх