15.11.2016
Прэзідэнт Беларусі сёння заслухаў даклад аб выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці, размешчанай у Мінску. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на нерацыянальнае выкарыстанне капітальных збудаванняў некаторых прамысловых прадпрыемстваў. Яны размешчаныя ў цэнтры горада і могуць быць выгадна рэалізаваныя інвестарам. Аднак адпаведныя пытанні не вырашаюцца гадамі. Зараз з"явіліся новыя магчымасці для адчужэння гэтых аб"ектаў, адзначыў Кіраўнік дзяржавы. На нарадзе абмяркоўвалася, наколькі выгадныя дзяржаве прапановы патэнцыяльных пакупнікоў.
Падзяліцца:

Вверх