15.11.2016
Прэзідэнт Беларусі правёў нараду па рацыянальным выкарыстанні вызваленых плошчаў прампрадпрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка патрабуе павысіць эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўнай маёмасці. У цэнтры ўвагі - прывабныя аб"екты ў цэнтры Мінска. Вырашана, што развіваць гэтыя тэрыторыі будзе парк высокіх тэхналогій. Кіраўнік дзяржавы даручыў на працягу тыдня дапрацаваць адпаведную дакументацыю і прадставіць яму на разгляд. Праз два гады ў цэнтры Мінска павінен з"явіцца новы бізнес-квартал для IТ-індустрыі і спадарожная інфраструктура гандлю, грамадскага харчавання, спартыўных заняткаў.
Падзяліцца:

Вверх