09.12.2016
Пры прыняцці Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза павінны быць улічаны нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, абмяркоўваючы на нарадзе праект дакумента. Беларускі лідар звярнуў увагу, што наша эканоміка залежыць ад экспарту і Мытны кодэкс - як раз той дакумент, які рэгулюе гэтыя адносіны. А таму, перш чым зацвердзіць палажэнні праекта, ён павінен быць дэталёва вывераны на ўсё ўзроўнях: у міністэрствах, ведамствах, аблвыканкамах аж да спецыялістаў, якія апазіцыйна думаюць. Галоўнае, каб прыняцце дакумента не пагоршыла сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Дагавор аб мытным кодэксе ЕАЭС плануецца падпісаць на саміце Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 26 снежня ў Санкт-Пецярбургу.
Падзяліцца:

Вверх