24.10.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам старшыні Савета Міністраў, міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэвушам Маравецкім. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, падмуркам адносін паміж краінамі павінна быць эканоміка. Беларускі лідар прапаноўвае падняць планку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Гэта можа быць стварэнне сумесных вытворчасцяў, антыдэмпінгавая палітыка, спрашчэнне мытных працэдур. У сваю чаргу Матэвуш Маравецкі прапанаваў выкарыстоўваць геапалітычнае становішча нашых краін у рамках развіцця Шаўковага шляху. Польшча з"яўляецца трэцім партнёрам Беларусі па тавараабароце. За 8 месяцаў гэтага года ён склаў амаль $1,5 млрд, тэмп росту больш як 110%.
Падзяліцца:

Вверх