06.12.2016
Беларусь гатовая нарошчваць тавараабарот з Расіяй і Іркуцкай вобласцю ў прыватнасці. Гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Сяргеем Леўчанкам. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, рэзервам для нарошчвання тавараабароту маглі б стаць беларускія тавары і тэхналогіі. Размова аб пастаўках кар"ернай, грузавой, дарожнай тэхнікі, развіцці прамысловай кааперацыі, будаўніцтве аб"ектаў пад ключ. Падчас цяперашняга візіту дэлегацыя Іркуцкай вобласці ўжо наведала высокатэхналагічныя прадпрыемствы Беларусі, у тым ліку МАЗ, МТЗ, агракамбінат "Ждановічы". Па словах Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь гатова не проста прадаваць тавары і паслугі, але і сумесна працаваць з расійскімі прадпрыемствамі.
Падзяліцца:

Вверх