21.11.2016
І сёння ж Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком групы кампаній EPC Group Енсам Хенкелем. Сярод праектаў, якія абмяркоўваюцца, - удзел нямецкай кампаніі ў развіцці прадпрыемства "Магілёўхімвалакно". Плануецца, што да 2020 года беларускае прадпрыемства выйдзе на поўны цыкл стварэння канчатковай прадукцыі. EPC Group спецыялізуецца на будаўніцтве прамысловых усталёвак у галіне нафтахіміі, хіміі і фармацэўтыкі. 90% паслуг, якія аказваюцца фірмай, прыпадае на рынак Саўдаўскай Аравіі, Кітая, Інданэзіі, Расіі і Казахстана. Германія традыцыйна ўваходзіць у пяцёрку найбольш буйных фундатараў у Беларусі. Аб"ём інвестыцый толькі летась склаў амаль 100 мільёнаў долараў.
Падзяліцца:

Вверх