09.12.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка гарантуе падтрымку працы Знешэканамбанка на беларускім рынку. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са старшынёй расійскай дзяржкарпарацыі. Бакі абмеркавалі стварэнне інтэграцыйнай платформы развіцця. Гэта будзе спрыяць умацаванню тавараабароту Беларусі і Расіі. У нашай краіне працуе падраздзяленне кампаніі - Банк БелЗЭБ. Ён крэдытуе шэраг буйных айчынных прадпрыемстваў. У тым ліку будаўніцтва БелАЭС. Бакі зацікаўленыя пашыраць інвестыцыйнае супрацоўніцтва, прасоўваць экспарт у трэція краіны, падтрымліваць сумесныя інавацыйныя праекты.
Падзяліцца:

Вверх