02.10.2015
Славакія разглядае Беларусь як перспектыўнага і важнага партнёра для супрацоўніцтва ў галіне інавацый і навукі. Аб гэтым заявіў сёння дзяржсакратар Міністэрства эканомікі Славакіі Расціслаў Хованц. Ён назваў паспяховымі перамовы з беларускімі калегамі, што адбыліся ў Мінску, па выніках якіх дасягнутыя канкрэтныя дамоўленасці і падпісана некалькі дакументаў. Сярод важных ён выдзеліў пагадненне аб супрацоўніцтве, падпісанае кампаніяй "Белэксімгарант" і Эксімбанкам Славакіі. Перспектыўнымі названыя кантакты ў галіне машынабудавання, вытворчасці лёгкіх грамадзянскіх самалётаў, энергетыкі, высокіх тэхналогій.
Падзяліцца:

Вверх