04.11.2016
У Беларусі з"явіцца новы цэнтр кіравання паветраным рухам прадпрыемства "Белаэранавігацыя". Ён будзе збудаваны пад Мінскам у мікрараёне Сокал з улікам вопыту аналагічных праектаў Еўропы. Сёння на месцы будаўніцтва заклалі памятную капсулу. Увядзенне цэнтра ў эксплуатацыю дазволіць павялічыць прапускную здольнасць паветранай прасторы за дзесяць гадоў прыкладна на 15%. А галоўнае - вырасце бяспека авіяпалётаў. Плануецца, што ўжо да канца 2018 года аб"ект будзе здадзены.
Падзяліцца:

Вверх