08.11.2016
Сёння ў Мінску адкрываецца галоўны форум харчовай прамысловасці. Больш як 200 удзельнікаў з усяго свету прапануюць свае распрацоўкі на выставе "ХарчЭкспа". Экспаненты з Грэцыі, Грузіі і Польшчы стануць не толькі традыцыйнымі ўдзельнікамі, але і значна павялічаць сваё прадстаўніцтва на выставе, экспаненты з Сірыі будуць удзельнічаць у беларускім ХарчЭкспа ўпершыню. У праграме форуму - семінары, дэгустацыі і прэзентацыі. Акрамя таго, пройдзе міжнародны "Хлебны салон". Сваё майстэрства пакажуць лепшыя кандытары Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх