03.11.2016
Падатковая служба Беларусі запускае маштабны рэбрэндынг. На базе інспекцыі Маскоўскага раёна сталіцы адкрыўся першы ў Мінску цэнтр новага фармату абслугоўвання. Цяпер у падатковай ёсць электронная чарга. Тут можна будзе атрымаць неабходныя растлумачэнні, падаць дэкларацыю ці ажыццявіць любыя адміністрацыйныя працэдуры. Акрамя таго, у цэнтры для хуткай арыентацыі ў выбары паслуг арганізаваная зручная навігацыя. Праект зробіць працэс абслугоўвання больш камфортным. У наступным годзе такія цэнтры абслугоўвання падаткаплацельшчыкаў з"явяцца ў кожным абласным цэнтры.
Падзяліцца:

Вверх