01.11.2016
Доля расійскага рубля ў кошыку валют павялічылася да 50%.
З сённяшняга дня ў Беларусі новы кошык замежных валют. Змяняецца вага грашовых адзінак у яе кошце. Зараз палову аб"ёму займае расійскі рубель. Долар захаваў свае 30 працэнтаў. А вось еўра страціў 10. Зараз у яго толькі 20 працэнтаў. Нацбанк змяніў структуру валют на карысць расійскага рубля зыходзячы з долі краіны-суседкі ў знешнегандлёвым абароце Беларусі. Што датычыцца долара і еўра, іх удзельная вага вызначалася на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Падзяліцца:

Вверх