01.12.2016
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падрыхтавала трохгадовы праект нацплана па ўкараненні прынцыпаў зялёнай эканомікі ў галінах народнай гаспадаркі Беларусі. 16 пілотных ініцыятыў у сферы зялёнай эканомікі прэзентавалі напярэдадні ў Мінску. Так, у краіне жадаюць наладзіць фітавытворчасць. А сярод экаінавацый - азеляненне дахаў будынкаў з вопыту краін-суседак. Фінансуе праект Еўрасаюз, бюджэт яго ацэньваюць на 5 мільёнаў еўра. Сярод самых перспектыўных зялёных кірункаў для Беларусі, згодна са словамі спецыялістаў,- развіццё экатурызму і электратранспарту.
Падзяліцца:

Вверх