19.10.2016
Форум стаў пляцоўкай для абмеркавання важных тэм, звязаных з харчовай бяспекай.

Навукоўцы з 9 краін вывучаюць вопыт Беларусі ў сельскагаспадарчай сферы - міжнародная канферэнцыя праходзіць гэтымі днямі ў Мінску. Асаблівай цікавасцю ў замежных спецыялістаў карыстаецца айчынная тэхніка па ўборцы ўраджаю збожжа, агрэгаты апрацоўкі глебы, біягазавы энергетычны комплекс. Як заяўлена на форуме, сёння беларускую сельскагаспадарчую тэхніку пастаўляюць больш як у паўсотні краін. І гэтыя рынкі плануюць пашыраць. Акрамя таго, прадстаўнічы форум - гэта пляцоўка для абмеркавання важных тэм, звязаных з харчовай бяспекай і двухбаковым супрацоўніцтвам.
Падзяліцца:

Вверх